Уладзіслаў Гарбацкі
Анталёгія 'Мальцы выходзяць з-пад кантролю' прысьвечаная гей-пытаньню і гей-эмансыпацыі, апісаным у беларускай мастацкай літаратуры. Што адбывалася і адбываецца на скрыжаваньні літаратуры і гомасэксуальнасьці? Што адбываецца, калі літаратура апісвае досьвед 'іншых'? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісаньні вайны і прыроды, а хутчэй бездапаможная і стэрыльная ў апісаньні цялеснасьці, сэксуальнасьці і інтымнасьці? Ці існуе беларуская гей-літаратура ці квір-літаратура? Анталёгія намацвае адказы на гэтыя ды іншыя пытаньні.